БЕЛ Ł РУС

У выніку моцнага ветру ў Брэсце павалілася 40 дрэў

17.06.2016 / 21:15

Па Брэсце 17 чэрвеня з 17.50 да 18.00 прайшоў навальнічны фронт з парывамі ветру да 20 метраў за секунду.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, пашкоджаны дах шматкватэрнага жылога дома на Бульвары касманаўтаў, чатыры легкавыя аўтамабілі, прыватны пасажырскі аўтобус (на вул. Гогаля), павалена 40 дрэў.

Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула