Ад раніцы беларускія банкі ўзнялі курс даляра на 700 рублёў
Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы пачнуцца а 10-й гадзіне, але банкі ўжо адрэагавалі на вынікі рэферэндуму аб выхадзе Брытаніі з Еўрасаюза.
Напрыклад, у «Белінвестбанку» курс продажу даляра ад раніцы вырас з 19870 да 20370 рублёў.
У некаторых іншых — «БПС-Сбербанк» і «Белгазпромбанк» — амерыканская валюта прадаецца за 20600-20620 рублёў. Учора даляр каштаваў у іх абменніках 19900-19950 рублёў.