БЕЛ Ł РУС

Эр'ёна Сулеймані — жонка швейцарскага футбаліста Блерыма Джэмайлі 

26.06.2016 / 12:58

СГ

Касцяк зборнай Швейцарыі па футболе складаюць футбалісты албанскага паходжання. Гэта пераважна нашчадкі ўцекачоў з Балкан часоў Балканскіх войнаў 1990-х.

Сярод іх Джэрдан Шакіры — футбаліст, які ў матчы з Польшчай забіў самы прыгожы гол Чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года.

Ён гуляе за Швейцарыю, а па паходжанні ён албанец.

Да іх ліку адносіцца і Блерым Джэмайлі. Ён жанаты з албанскай фотамадэлькай Эр'ёнай Сулеймані. Гэтая пара — адна з самых прыгожых у футбольным свеце. Сулеймані — верная жонка і заўжды наведвае матчы з удзелам мужа. Фатографы часта лавілі яе на трыбунах Еўра з нумарам 15 на целе ці на майках — гэта нумар, пад якім выступае яе муж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула