БЕЛ Ł РУС

Мінчук выехаў на праспект у аўтамабілі з бел-чырвона-белымі сцягамі, яго забралі на штраф-стаянку

26.06.2016 / 14:50

Яўген Батура 23 чэрвеня быў затрыманы на праспэкце Незалежнасьці насупраць галоўпаштамта, дзе адбывалася акцыя салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам.

На акцыю Батура прыехаў на аўтамабілі, упрыгожаным бел-чырвона-белымі сьцяжкамі. Супрацоўнікі ДАІ спынілі яго, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і адвезьлі ў Маскоўскае РУУС.

Потым заявілі, што машына лічыцца ва ўгоне, забралі ключы і аўто.

Яўген Батура ад таго часу ня можа дамагчыся адказу: дзе ягоная машына і калі будзе вернутая. У міліцыі патлумачылі, што супраць яго не вядзецца ніякай справы — ні крымінальнай, ні адміністрацыйнай, а машыну забралі на падставе рапарта супрацоўніка ДАІ, у якім той быццам бы «выказвае падазрэньне ў сапраўднасьці нумара кузава», — піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Яўген Батура. Машыну апісваў судовы аддзел Маскоўскага РУУС, праверку вядзе ўчастковы, якога актывісту параілі паспрабаваць самастойна адшукаць, папярэдзіўшы, аднак, што «прыёмных гадзінаў у таго няма».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула