БЕЛ Ł РУС

«Дзякуй за нагляд»: Вінаградаў вывесіў дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў і перадаў вітанне міліцыі 

26.06.2016 / 19:26

ГС

Грамадскі актывіст Павел Вінаградаў, за якім быў устаноўлены прэвентыўна нагляд на 6 месяцаў, правеў сёння акцыю па вывешванні бел-чырвона-белых сцягоў ў Маскоўскім раёне Мінска і своеасаблівымі плакатамі падзякаваў суду і міліцыі за «клопат» пра яго.

Павел Вінаградаў — грамадскі актывіст і былы палітвязень. У 2011 годзе грамадскі актывіст Павал Вінаградаў быў асуджаны на 4 гады зняволення паводле абвінавачання ва ўдзеле ў масавых беспарадках у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Пазней Вінаградава вызвалілі з калоніі праз памілаванне, але неўзабаве паставілі пад прэвентыўны нагляд, каб адстрашваць ад грамадскай актыўнасці. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула