БЕЛ Ł РУС

У Талачыне 11-месячная дзяўчынка перакуліла на сябе кубак з кіпенем. Дзіця памерла ў бальніцы

28.06.2016 / 10:19

Няшчасны выпадак адбыўся ў аграгарадку Райцы Талачынскага раёна.

11-месячная дзяўчынка перакуліла на сябе кубак з кіпенем, які стаяў на стале. Маці ў гэты час займалася старэйшым. З тэрмічнымі апёкамі тулава, галавы і шыі дзіця даставілі ў абласную клінічную бальніцу. Дзяўчынка памерла ў аддзяленні рэанімацыі.

Талачынскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па вобласці Святлана Сахарава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула