У Іркуцкай вобласці знойдзеныя абломкі і «чорныя скрыні» зніклага раней Іл-76. Загінулі 10 чалавек ФОТА
На схіле сопкі ў аддаленым раёне Іркуцкай вобласці, на поўдзень ад паселішча Рыбны Уян, 3 ліпеня былі знойдзеныя абломкі самалёта Іл-76, які прапаў 1 ліпеня падчас тушэння лясных пажараў.
На борце знаходзіліся дзесяць чалавек, ніхто з іх не выжыў. 4 ліпеня абвешчаны ў рэгіёне днём жалобы.
Знойдзеныя абодва бартавыя самапісцы, паведаміў аператыўны штаб МНС. Усталяваць прычыны катастрофы можна будзе толькі пасля расшыфроўкі «чорных скрыняў», бо самалёт быў запраўлены «пад завязку» і пасля падзення цалкам згарэў.
На месцы крушэння знойдзеныя целы шасці членаў экіпажа.