БЕЛ Ł РУС

Унікальная знаходка пад каўшом экскаватара

23.05.2008 / 10:45

Nashaniva.com

Падчас земляных работ у цэнтры Глыбокага на трохмэтровай глыбіні была знойдзена расколатая кафля XVII стагодзьдзя з выявай гербу кармэлітаў — адзіная знаходка гербавай кафлі ў Глыбокім за апошнія гады.


Падчас земляных работ у цэнтры Глыбокага на трохмэтровай глыбіні была знойдзена расколатая кафля XVII стагодзьдзя з выявай гербу кармэлітаў — адзіная знаходка гербавай кафлі ў Глыбокім за апошнія гады.

Земляныя работы ў самым цэнтры Глыбокага прынесьлі вельмі каштоўную і ўнікальную знаходку. На трохмэтровай глыбіні была знойдзена расколатая кафля XVII стагодзьдзя з выявай гербу кармэлітаў. Варта адзначыць, што пакуль гэта адзіная знаходка гербавай кафлі ў Глыбокім за апошнія гады.

Тое, што культурны слой пад цэнтральнай плошчай Глыбокага ўяўляе археалягічную і гістарычную каштоўнасьць спрабуюць даказаць мясцовыя аматары даўніны. Прапанова ўзяць пад ахову гэтую частку зямлі дзеля дасьледваньня археолягамі была занатаваная ў калектыўным звароце ў раённы выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў. У адказе чыноўнікі заявілі, што пра наяўнасьць культурнага пласту няма дакумэнтальных пацьверджаньняў.

Цяпер у цэнтры распачаліся земляныя работы. На зрэзе добра бачна, што засталіся некранутыя кавалкі культурнага слою, якія утрымліваць носьбіты матэрыяльнай культуры XII — XIX стагодзьдзяў. Уласнымі намаганьнямі неабыякавыя глыбачане выратоўваць з‑пад каўша экскаватара тое, што можна страціць назаўсёды.

Паводле Westki.info

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула