БЕЛ Ł РУС

Абама выступіў на перадвыбарным мітынгу ў падтрымку Клінтан

6.07.2016 / 09:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ўпершыню прыняў удзел у перадвыбарным мітынгу ў падтрымку былога дзяржсакратара Хілары Клінтан, ужо забяспечыла сабе вылучэнне ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Reuters.

Reuters.com

Абама разам з Клінтан прыбыў на мерапрыемства ў Шарлоце, найбуйнейшым горадзе Паўночнай Караліны. Ён пачаў свой выступ, скандуючы «Хілары!». А затым заявіў, што «ніколі не было кандыдата, падрыхтаванага для прэзідэнцтва лепш, чым Клінтан».

«Я гатовы перадаць эстафету», — сказаў Абама.

Клінтан паабяцала, што «будзе абапірацца на бачанне Амерыкі, якое заўсёды адстойваў Абама».

Раней стала вядома, што Клінтан апярэджвае свайго канкурэнта — прадстаўніка рэспубліканцаў Дональда Трампа — на 13%. Па дадзеных апытання, праведзенага Reuters і даследчай кампаніяй Ipsos, Клінтан падтрымалі 46% выбарцаў, а Трампа — 33%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула