БЕЛ Ł РУС

Хведарука завочна пакаралі арыштам і штрафам

23.05.2008 / 18:54

Nashaniva.com

Як і Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, за акцыю 1 траўня.


Актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Хведарука за ўдзел у акцыі 1 траўня завочна пакаралі арыштам на 10 сутак і штрафам на 30 базавых велічыняў (1 млн 50 тыс.).

Зьмітра затрымалі разам зь іншымі ўдзельнікамі сьвяткаваньня 1 траўня каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Міколу Статкевіча міліцыянты пакінулі да суду ў турме на вуліцы Акрэсьціна, а зь некалькіх моладзевых актывістаў узялі падпіску аб тым, што яны прыйдуць у суд на першае ж патрабаваньне.

Зьміцер Хведарук, аднак, позвы не атрымаў. Пра тое, што прысуд яму вынесьлі яшчэ 12 траўня, ён даведаўся толькі сёньня. Днямі пра завочныя прысуды даведаліся таксама ягоныя паплечнікі Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч.

У дадатак да арышту, Зьмітра Хведарука пакаралі штрафам за нібыта непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Заканадаўчыя нормы забараняюць завочна выносіць прысуды паводле артыкулаў закону аб масавых мерапрыемствах, калі абвінавачанага нават не запрашаюць прыйсьці ў суд.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула