БЕЛ Ł РУС

Рашэнне прынятае: НАТА вышле 4 батальёны ў краіны Балтыі і Польшчу

8.07.2016 / 22:20

НАТА вышле чатыры батальёны войскаў саюзнікаў у краіны Балтыі і Польшчу. Такое рашэнне прынялі лідары краін НАТА на саміце ў Варшаве. Рашэнне агучыў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

Ён таксама паведаміў, што НАТА і ЗША будуць адказваць за батальён у Польшчы, Германія — за батальён у Літве, Канада — у Латвіі, Вялікабрытанія - у Эстоніі.

Згодна з рашэннем, усё батальёны павінны быць шматнацыянальнымі, гэта значыць, што яны будуць уключаць у сябе салдат з іншых краін.

У агульнай складанасці, у пачатку 2017 года ва ўсходнюю Еўропу вышлюць 4000 салдат. Вайсковая прысутнасць у Польшчы і ў краінах Балтыі не будзе абмежавана ў часе, але склад войскаў будзе мяняцца кожныя 6-9 месяцаў.

Кіраўнік Альянсу Енс Столтэнберг падкрэсліў, што падобныя дзеянні носяць абарончы характар і НАТА не хоча канфрантацыі з Расіяй ці вяртання да халоднай вайны

На саміце таксама было прынята рашэнне аб перадачы НАТА кіравання кампанентамі амерыканскай сістэмы ПРА, зараджанай ракетамі версіі SM-3 (Aegis Ashore) і размешчанай у Румыніі.

Столтэнберг падкрэсліў, што гэты ракетны шчыт зможа рэагаваць на пагрозы, якія ўзнікаюць за межамі Еўропы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула