БЕЛ Ł РУС

Вавёрка-робат стане разведчыцай Пентагона

8.07.2016 / 22:31

Аляксандр Гелагаеў

Скакаць, забірацца і спускацца па вертыкалі, карыстацца складаным рэльефам зможа новы разведвальны робат. Яго распрацоўвае Даследчая лабараторыя ВМФ ЗША, піша партал defensetech.org.

Фота chesapeakewildliferemoval.com.

Спачатку лабараторыя працавала над гэтак званым «робатам-мулам» — гідраўлічнай чатырохногай машынай з бензінавым рухавіком.

Робат мог суправаджаць марскую пяхоту з грузам да 130 кілаграмаў. Аднак машына аказалася занадта гучнай.

Робат-мул на выпрабаваннях.

Потым пачалі працаваць над стварэннем робата памерам з сабаку ці котку, якога можна было б запакаваць у заплечнік звычайнага жаўнера. Гэты прататып плануюць скончыць у наступным годзе.

Аднак цяпер выключна для разведвальных задач ствараюць робата-вавёрку. Такі робат можа спатрэбіцца любому аддзяленню марпехаў для перадачы інфармацыі пра пазіцыі праціўніка.

Магчыма, невялікі робат таксама зможа шукаць міны і імправізаваныя выбуховыя прылады, мяркуе менеджар праграмы Майк Осбарн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула