БЕЛ Ł РУС

«Саюз МС» з японцам і амерыканкай на борце прыстыкаваўся да МКС

9.07.2016 / 10:03

Паводле ТАСС

Пілатуемы карабель «Саюз МС», які стартаваў з Байканура 7 ліпеня, прыстыкаваўся да МКС. Стыкоўка, як паведаміў Цэнтр кіравання палётамі, праходзіла ў аўтаматычным рэжыме.

Разліковы час стыкоўкі быў прызначаны на 07:12 мск, а фактычна яна адбылася а 07:06 мск, паведамляе ТАСС.

На борце карабля знаходзяцца расіянін Анатоль Іванішын, астранаўт NASA Кэтлін Рубенс і японец Такуя Анісі. Новы экіпаж прабудзе на МКС 115 сутак.

Іванішын ўпершыню пабываў на арбіце ў 2011—2012 гадах і правёў там 165 сутак.

На борце арбітальнай станцыі іх сустрэлі грамадзяне Расіі Аляксей Аўчынін і Алег Скрыпачка і амерыканец Джэфры Уільямс.

Мадыфікацыя «Саюз МС» з'яўляецца вынікам глыбокай мадэрнізацыі караблёў серыі «Саюз ТМА-М». Яна адрозніваецца ад папярэдняй версіі новай камандна-тэлеметрычнай сістэмай, здольнай працаваць праз спадарожнікі-рэтранслятары «Луч», новай сістэмай збліжэння і стыкоўкі «Курс-НА» і іншым абсталяваннем. Акрамя таго, на караблях новай серыі палепшаная сістэма электрасілкавання, а сонечныя батарэі выпрацоўваюць больш энергіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула