БЕЛ Ł РУС

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

13.07.2016 / 11:31

Пры выкананні буравых работ на «Беларуськаліі» быў смяротна траўмаваны рабочы. Трагічны выпадак адбыўся 12 ліпеня. Пра гэта распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Загінуў 53-гадовы машыніст горнавыемкавай машыны.

Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Па папярэдніх дадзеных, прычынай стаў чалавечы фактар — невыкананне тэхнікі бяспекі.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на 6-м рудаўпраўленні.

За няпоўныя два месяцы гэта ўжо трэці няшчасны выпадак на прадпрыемстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула