БЕЛ Ł РУС

Памерла найстарэйшая жыхарка планеты

13.07.2016 / 20:38

Nashaniva.com

Найстарэйшая жыхарка планеты Нгуен Тхі Чу памерла ў В'етнаме ва ўзросце 123 гадоў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Фота ntv.ru.

У пасведчанні асобы датай нараджэння Нгуен Тхі Чу значыцца 4 мая 1893 года.

Статус найстарэйшай жыхаркі планеты пацвердзіла Акадэмія сусветных рэкордаў (WRA).

Нгуен Тхі Чу была маці 11 дзяцей. Цяпер з іх жывыя толькі двое, але колькасць унукаў, праўнукаў і прапраўнукаў доўгажыхаркі перавысіла сотню.

Калі жанчына казала пра сакрэт свайго даўгалецця, адзначала, што трэба жыць у гармоніі і добра харчавацца.

Доўгажыхарка да апошніх дзён знаходзілася ў добрай фізічнай форме.

Да дактароў яна ніколі не звярталася і не наракала на ўзроставыя захворванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула