Сведчанняў аб пацярпелых у Ніцы беларусах няма
Звестак аб наяўнасці пацярпелых у Ніцы беларусаў пакуль няма, паведаміў БелТА другі сакратар па консульскіх пытаннях пасольства Беларусі ў Францыі Ілля Капітан.
«На дадзены момант звесткі аб наяўнасці загінулых або параненых грамадзян Беларусі адсутнічаюць. Пасольства працягвае адсочваць сітуацыю, звязваецца з кампетэнтнымі органамі», - сказаў Ілля Капітан.
Ён дадаў, што пакуль па дапамогу з грамадзян Беларусі ніхто не звяртаўся.