БЕЛ Ł РУС

«Белавія» не плануе адмяняць рэйсы ў Ніцу

15.07.2016 / 10:38

ААТ «Авіякампанія «Белавія» не плануе адмяняць авіярэйсы ў Ніцу, дзе ў ноч з 14 на 15 ліпеня адбыўся тэракт, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

«Сёння ў нас рэйс у Парыж, заўтра — у Ніцу. Аэрапорты адкрыты, мы адсочваем сітуацыю. Калі будуць нейкія змены, мы паведамім», — падкрэслілі ў прэс-службе.

«Белавія» выконвае авіярэйсы ў Ніцу тры разы на тыдзень: у суботу і сераду (вылет з Мінска ў 8.30), а таксама ў нядзелю (вылет у 12.10).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула