БЕЛ Ł РУС

Эрдаган заклікаў людзей выйсці на вуліцы

16.07.2016 / 00:33

Nashaniva.com

Турэцкая журналістка змагла праз скайп на мабільным тэлефоне звязацца з прэзідэнтам Эрдаганам.

Ён не раскрывае свайго месцазнаходжання.

Эрдаган кажа, што вайсковы пераварот у Турцыі незаконны і ён законны прэзідэнт, заклікае да спакою. «Вось вы ж выконваеце свае абавязкі», — пытае ён журналістку.

Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў грамадзян краіны выйсці на вуліцы. Ён заявіў, што ў краіне здзейсненая спроба бунту, прадпрынятая меншасцю вайскоўцаў. Па словах Эрдагана, гэтая спроба не будзе паспяховай.

Эрдаган заявіў, што застаецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Турцыі. Ён паабяцаў пакараць удзельнікаў мяцяжу.

Все свои заявления Эрдоган делает по Skypehttps://t.co/KKaDAIkmdr
Видео: @hsynkzn pic.twitter.com/RhhmUFElju

— РИА Новости (@rianru) 15 июля 2016 г.

У Турцыі адбыўся вайсковы пераварот

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула