БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк ад 1 жніўня ўводзіць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі

18.07.2016 / 18:36

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе банка.

«Камісія за прыём плацяжоў наяўнымі будзе ўведзена ад 1 жніўня 2016 года. Увядзенне яе для беларусаў не навіна, так ужо робяць амаль усе беларускія банкі. Мы, ідучы на такі крок, прынялі добрае рашэнне — усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дабрачынныя праекты», — растлумачылі ў прэс-службе.

У Беларусбанку адзначылі, што памер камісіі складзе Br 1 за разавы зварот у касу, незалежна ад колькасці плацяжоў, якія будуць зробленыя.

«Пераход на безнаяўныя плацяжы праходзіць з улікам дзяржаўнай праграмы, якую мы не маем права ігнараваць. Беларусбанк шануе сваіх кліентаў і стварае ўсе ўмовы для развіцця дыстанцыйнага абслугоўвання. Усе выдаткі мы бярэм на сябе, пастаянна праводзім дні інфармавання, павышаем фінансавую граматнасць насельніцтва, тлумачым, што гэта выдатная магчымасць рабіць плацяжы ў зручны час у зручным месцы, без прывязкі да рэжыму працы аддзялення», — падкрэслілі ў банку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула