БЕЛ Ł РУС

У мінчука на кухні ўзарваўся самагонны апарат, гаспадар шпіталізаваны

19.07.2016 / 11:24

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў першай палове дня 18 ліпеня ў адной з кватэр у жылым доме №4 у завулку Калініна горада Мінска.

Як расказаў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, паведамленне аб здарэнні паступіла ў службу «101» каля 10:00. На кухні аднапакаёвай кватэры адбыўся разрыў элементаў самаробнага самагоннага апарата, які знаходзіўся на газавай пліце. Выбуховай хваляй пашкодзіла шкло аконнай рамы. У выніку выбуху пацярпеў мужчына 1960 года нараджэння. Ён знаходзіўся ў памяшканні і, мяркуючы па ўсім, займаўся падрыхтоўкай хмельнага напою. З тэрмічнымі апёкамі правага пляча і перадплечча 1—2-й ступені (усяго 30% цела) і рэзанымі ранамі пальцаў правай рукі пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Матэрыялы справы зараз знаходзяцца ў міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула