БЕЛ Ł РУС

СМІ паведамілі пра адмову МАК адхіліць зборную Расіі ад Алімпіяды 

19.07.2016 / 12:19

Зборная Расіі не будзе адхіленая ад удзелу ў Алімпіядзе ў поўным складзе. МАК прыменіць да ўдзельнікаў допінгавага скандалу менш сур'ёзныя санкцыі.

Міжнародны алімпійскі камітэт мае намер прымяніць пакаранне толькі да чыноўнікаў, згаданых ва ўчорашнім дакладзе Рычарда Макларэна. Пра гэта ў сваім Twitter піша журналіст Sky Sports Орла Чэнаўі.

If you missed it, here's why the Russian Olympic team are likely to escape an immediate Olympic ban https://t.co/24sIUzZx2X via @YouTube

— Orla Chennaoui (@SkyOrla) 19 июля 2016 г.

Чэнаўі таксама напісала, што становішча МАК ўскладняецца тым, што Спартыўны арбітражны суд (CAS) яшчэ не разгледзеў пазоў расійскіх лёгкаатлетаў, якія патрабуюць дапусціць іх да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Рыа

У гэты момант практычна ўсе расійскія лёгкаатлеты адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах - допуск атрымала толькі скакуха ў даўжыню Дар'я Клішына. Расійскія спартсмены пры падтрымцы АКР падалі ў CAS, і гэты пазоў будзе разгледжаны 19 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула