Юрый Чыж схуднеў у турме на 6 кілаграмаў
Кіраўніка і асноўнага ўласніка групы кампаніяў «Трайпл» Юрыя Чыжа трымаюць у адзіночцы ізалятара КДБ «Амерыканка».
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла дасьведчаная крыніца:
«Умовы там жорсткія. Сядзіць у адзіночцы, нават жонка з ім не бачылася ніводнага разу, спатканняў не даюць. Але піша лісты. Напісаў, што схуднеў на 6 кілаграмаў. Тэлевізара ў яго няма. Больш нічога пра ўмовы не ведаю».
19 ліпеня Юрый Чыж даў паказанні ў працэсе над сваім былым партнэрам па бізнэсе Уладзімірам Япрынцавым і супрацоўнікамі «Трайпла» Казбекам Япрынцавым і Аляксандрам Арабянам.