Памёр рэжысёр фільма «Красуня» Гары Маршал
Рэжысёр Гары Маршал, які зняў фільм «Красуня», памёр на 82 годзе жыцця. Пра гэта паведамляе NBC News са спасылкай на заяву яго агента.
NBC
Маршал памёр у шпіталі ў Каліфорніі з-за ускладненняў ад пнеўманіі, якая ўзнікла пасля інсульту.
Маршал нарадзіўся ў Бронксе ў 1934 годзе. Ён пачынаў сваю кар'еру як пісьменнік, аднак пасля стаў рэжысёрам. За фільм «Красуня» актрыса Джулія Робертс, якая згуляла ў ім галоўную ролю, была намінаваная на «Оскар». Маршал таксама быў стваральнікам тэлевізійных шоу «Морк і Міндэн», «Лаверна і Шырлі» і «Дзіўная парачка».
За сваю кар'еру Маршал атрымаў больш за дзесяць узнагарод, ён быў удастоены зоркі на Галівудскай алеі славы ў 1983 годзе. Маршала дзевяць разоў намінавалі на прэмію «Эмі».