БЕЛ Ł РУС

Генпракурор Украіны пра Шарамета: Гэта забойства

20.07.2016 / 9:52

Nashaniva.com

Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка заявіў, што беларуска-ўкраінскі журналіст Павел Шарамет загінуў у выніку спрацоўвання выбуховага прыстасавання.

Пра гэта напісаў Юрый Луцэнка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«З месца здарэння далажылі, што смерць Паўла Шарамета — вынік прывядзення ў дзеянне выбуховага прыстасавання. Гэта забойства», — адзначыў ён.

«Спачуваю Алене [Прытуле, блізкай сяброўцы Паўла Шарамета і кіраўніцы выдання «Украінская праўда», дзе працаваў Шарамет] і ўсім сябрам нябожчыка. Зраблю ўсё, што магу, каб разам з калегамі раскрыць злачынства», — дадаў генпракурор Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула