БЕЛ Ł РУС

У Крамлі «сур'ёзна занепакоеныя» забойствам Шарамета

20.07.2016 / 16:38

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітры Пяскоў лічыць, што забойства журналіста Паўла Шарамета з'яўляецца падставай для «вельмі сур'ёзнай занепакоенасці ў Крамлі».

Пра гэта ён заявіў журналістам у сераду, паведамляюць «РИА Новости».

«Шарамет — вядомы журналіст. Больш за тое, ён грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Мы спачуваем родным і блізкім Шарамета. Забойства расійскага грамадзяніна і журналіста ва Украіне — гэта падстава для вельмі сур'ёзнай занепакоенасці ў Крамлі», — сказаў ён.

Як вядома, журналіст «Украинской правды» Павел Шарамет загінуў у сераду раніцай у выніку выбуху машыны кіраўніка выдання Алены Прытулы, у якой ён знаходзіўся.

Па папярэдніх дадзеных МУС, машына была падарваная самаробным выбуховым прыстасаваннем, магчыма, ім кіравалі дыстанцыйна.

Шарамет працаваў ва Украіне, Расіі і Беларусі. Апошнія пяць гадоў жыў ва Украіне.

Пяць фактаў пра забітага журналіста Паўла Шарамета

Забойства Паўла Шарамета: генпракурор Украіны назваў асноўныя версіі следства

Апублікаваны відэазапіс моманту выбуху машыны Паўла Шарамета

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула