БЕЛ Ł РУС

Алена Купчына сустрэлася з паслом Эстоніі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі

22.07.2016 / 14:07

Nashaniva.com

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сустрэлася 22 ліпеня з паслом Эстоніі Майтам Марцінсанам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакі абмеркавалі «комплекс пытанняў, звязаных з актуальным станам і перспектывамі развіцця беларуска-эстонскіх адносін, дыялогам па лініі Беларусь—ЕС».

Купчына адзначыла значны асабісты ўклад эстонскага дыпламата ў развіццё двухбаковага супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула