БЕЛ Ł РУС

Спачуванні сваякам Шарамета выказалі кіраўнікі многіх краін, акрамя Беларусі

22.07.2016 / 15:32

Спачуваньні родным і блізкім забітага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета выказалі вышэйшыя асобы дзяржаваў, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў, міжнародныя арганізацыі. Беларускае кіраўніцтва ад любых ацэнак таго, што адбылося, устрымліваецца.

Сярод тых, хто выказаў словы падтрымкі і асудзіў злачынныя мэтады, прэзыдэнты Ўкраіны Пётар Парашэнка і Грузіі Георгі Маргвелашвілі, кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні, міністар замежных спраў Эстоніі Марына Кальюранд, МЗС Літвы, амбасада Ўкраіны ў Беларусі, амбасада ЗША ў Беларусі, прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, байцы палка «Азоў», беларускія праўладная і незалежная журналісцкія супольнасьці, шэраг украінскіх СМІ.

З боку Расеі спачуваньне абмежавалася кіраўніком прэсавай службы прэзыдэнта Дзьмітрыя Пяскова: «Шарамет быў грамадзянінам Расеі», — на ўсялякі выпадак удакладніў Пяскоў.

Ніводзін з адказных чыноўнікаў Беларусі пакуль ня выказаў свайго стаўленьня да трагедыі.

Маўчыць і Аляксандар Лукашэнка, і ягоная прэсавая сакратарка Натальля Эйсмант. Але зьвязацца зь ёй па тэлефоне не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула