БЕЛ Ł РУС

Мюнхенскі стралок кепска вучыўся ў школе і захапляўся відэагульнямі са стральбой

23.07.2016 / 13:54

Nashaniva.com

Малады чалавек, які застрэліў 10 чалавек у гандлёвым цэнтры Мюнхена, кепска вучыўся ў школе і захапляўся відэагульнямі са стральбой, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па словах крыніцы, блізкай да следства, юнак меў нестабільную псіхіку. Што да яго сувязі з радыкальнымі ісламістамі, то пакуль яна не прасочваецца. Тым не менш, гэтая версія не выключаная.

Ужо дапытаны бацька стралка, праведзены ператрус у кватэры злачынцы.

Па паведамленнях мюнхенскіх паліцэйскіх, маладому чалавеку было 18 гадоў. У пачатку 90-х ён разам з сям'ёй пераехаў з Ірана ў Германію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула