БЕЛ Ł РУС

Захаплялася містычнай літаратурай, а напярэдадні пасварылася з хлопцам — у Баранавіцкім раёне павесілася 16-гадовая дзяўчына

2.08.2016 / 14:33

У Баранавіцкім раёне усталёўваюць абставіны смерці 16-гадовай навучэнкі каледжа, паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Трагедыя адбылася ў ноч на 31 ліпеня ў вёсцы Ніжняе Чэрніхава. Цела дзяўчыны, якое вісела ў пятлі, у двары прыватнага домаўладання ў 4 гадзіны раніцы знайшла маці. Паводле папярэдняй версіі, дзяўчына скончыла жыццё самагубствам.

Вядома, што з трох гадоў дзяўчына жыла з прыёмнымі бацькамі. Узаемаадносіны ў сям'і, у якой ёсць яшчэ двое дзяцей, былі добрымі.

Дзяўчына нібыта захаплялася містычнай літаратурай і адпаведнымі тэлепраграмі. Напярэдадні трагедыі яна пасварылася з хлопцам. У верасні ёй павінна было споўніцца 17 гадоў.

Па факце смерці Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула