БЕЛ Ł РУС

Баевікі ІД вырашылі змякчыць свой імідж, выкарыстоўваючы кацянят

3.08.2016 / 21:08

Баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» пачалі выкарыстоўваць кацянят для таго, каб змякчыць свой імідж і прыцягнуць больш прыхільнікаў, паведамляе Muslimpress.

muslimpress.com

Групоўка апублікавала фатаграфію, на якой адзін з баевікоў трымае на руках кацяня. У паведамленні гаворыцца, што кацяня само падбегла да тэрарыста і заскочыла на рукі.

Такім чынам, баевікі хочуць скарыстацца любоўю карыстальнікаў інтэрнэта да коцікаў, паказаць, што яны «не такія страшныя», і прыцягнуць больш прыхільнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула