БЕЛ Ł РУС

Кіеў патлумачыў адмову прыняць расійскага пасла сітуацыяй у Данбасе

4.08.2016 / 18:07

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што Украіна пакуль не можа абмяркоўваць кандыдатуру новага расійскага пасла з-за адсутнасці станоўчай дынамікі ў сітуацыі ў Данбасе.

«Размова сёння ідзе не аб кандыдатурах ці нейкіх канкрэтных рэчах, а аб стварэнні станоўчай дынамікі вакол таго, што адбываецца, вакол усяго кантэксту расійскай агрэсіі, вакол усяго, што адбываецца на Данбасе», — цытуе Клімкіна Інтэрфакс.

«Нам патрэбная станоўчая дынаміка для таго, каб рухацца далей, а пытанне персаналій — гэта пытанне другараднае», — падкрэсліў ён.

У той жа час у Крамлі заявілі, што па-ранейшаму зыходзяць з таго, што кандыдатура Міхаіла Бабіча, прапанаванага на пасаду пасла Расіі ў Кіеве, знаходзіцца на разглядзе украінскага боку.

«Некарэктнай з'яўляецца пастаноўка пытання аб тым, што Бабічу адмоўлена ў агрэмане. Ідуць розныя дыпламатычныя працэдуры папярэдняга ўзгаднення, якія выконваюцца ў рэжыме цішыні. Расійскі бок прапаноўваў і па-ранейшаму прапануе вядомы варыянт», — заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула