БЕЛ Ł РУС

Расія прадае Індыі чарнаморскія баявыя караблі праз адсутнасць украінскіх рухавікоў

5.08.2016 / 15:14

Аляксандр Гелагаеў

Тры фрэгаты Расія будавала для свайго Чарнаморскага флоту, аднак не змагла дабудаваць іх: пасля расійскай анексіі Крыма Украіна адмовілася прадаваць рухавікі для варожага флота.

Пра гэта піша аўтарытэтны ваенны часопіс Jane's Defence Weekly са спасылкай на крыніцу ў расійскай ваеннай прамысловасці.

Расія спрабуе распрацаваць свае рухавікі для баявых караблёў, аднак з'яўленне такіх сілавых установак прагназуецца прыкладна ў 2019 годзе.

У той жа час Індыі нішто не перашкаджае атрымаць рухавікі ад Украіны.

Фрэгаты праекта 11356 для расійскага Чарнаморскага флоту будаваліся ў Калінінградзе (былым Кёнігсбергу). Усяго планавалася зрабіць для расійскага флоту як мінімум 6 фрэгатаў — тры для Балтыйскага флоту і тры для Чарнаморскага. Відавочна, два з іх паспелі атрымаць украінскія рухавікі і застануцца ў складзе расійскіх ВМС, а яшчэ тры патрапяць у Індыю. Яшчэ адзін так і не паспелі пачаць будаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула