БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы выраслі дзякуючы атрыманню крэдыту, без яго засталіся б нязменныя

6.08.2016 / 11:39

СГ

У ліпені 2016 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў міжнародным вызначэнні выраслі на 315,4 млн даляраў. На 1 жніўня яны склалі 4630 млрд даляраў у эквіваленце, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага банка.

ЗВР растуць шосты месяц запар. У ліпені рост аказаўся рэкордны, бо Беларусь атрымала другі транш крэдыту ЕФСР на 300 млн долараў.

Без яго рэсурсы выраслі б на 15 млн — баланс плацежнага рахунку амаль збалансаваны. У такой сітуацыі няма падстаў для дэвальвацыі беларускага рубля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула