БЕЛ Ł РУС

У Францыі арыштавалі 16-гадовую дзяўчыну за прапаганду ІД у Telegram

9.08.2016 / 07:49

У Францыі суд арыштаваў 16-гадовую жыхарку акругі Мелён (45 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Парыжа), якой былі прад'яўленыя папярэднія абвінавачванні ў тэрарызме за падтрымку «Ісламскай дзяржавы» і падрыхтоўку тэрактаў.

Па версіі пракуратуры, дзяўчына была адміністратарам чата ІД у месенджары Telegram, дзе распаўсюджваліся заклікі да здзяйснення тэрактаў. Следства спрабуе высветліць асобы іншых удзельнікаў групы.

У сакавіку 2016 году ў Францыі былі затрыманыя дзве дзяўчыны 15 і 17 гадоў, якія планавалі зладзіць тэракт у адным з парыжскіх канцэртных залаў па ўзоры нападу баевікоў ІД на залу «Батаклан» у лістападзе 2015 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула