БЕЛ Ł РУС

Беларускі баксёр Асанаў саступіў у 1/8 фінала манголу. Болей баксёраў на Алімпіядзе ў нас не засталося

14.08.2016 / 18:25

ЗП

Дзмітрый Асанаў — галоўная надзея зборнай Беларусі па боксе 14 жніўня саступіў у паядынку за права трапляння ў васьмёрку наймацнейшых манголу Цэндбаатару Эрдэнебату.

У першым і трэцім раўндах суддзі аддавалі перавагу манголу. Беларус перамог толькі ў другім.

Асанаў і Эрдэнебат удзельнічаюць у спаборніцтве баксёраў у вагавай катэгорыі да 56 кілаграмаў.

Болей беларускіх баксёраў на Алімпіядзе ў Рыа не засталося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула