Усэйн Болт зноў выйграў 100 м на Алімпіядзе. Гэта ягоны сёмы алімпійскі медаль
Ямайскі бягун Усэйн Болт заваяваў першы для сябе залаты медаль Алімпіяды ў Рыа - на дыстанцыі сто метраў.
rio2016.com
Ён пераадолеў дыстанцыю за 9,81 секунды, на 8 сотых апярэдзіўшы свайго асноўнага канкурэнта - амерыканца Джасціна Гэтліна. Бронза на дыстанцыі 100 метраў дасталася Андрэ дэ Грасэ з Канады.
Для Болта золата ў Рыа стала сёмай вышэйшай узнагародай алімпіяд: да гэтага ён заваёўваў тры золата Гульняў у Пекіне і столькі ж — у Лондане (100, 400 і эстафета).