БЕЛ Ł РУС

ВАДА выявіла 98 станоўчых допінг-пробаў на Алімпіядзе ў Рыа

15.08.2016 / 22:22

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (ВАДА) ад пачатку Алімпіяды-2016 у Рыа ўзяло 2 701 допінг-пробу, 98 з якіх апынуліся станоўчымі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на медыцынскага дырэктара Міжнароднага алімпійскага камітэта Рычарда Баджэта.

Усяго за час правядзення Алімпійскіх гульняў плануецца зрабіць каля 4 тысяч допінг-тэстаў. Незадоўга да старту ХХХI летніх Алімпійскіх гульняў ад спаборніцтваў адхілілі мужчынскую зборную Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, спартсменаў якой абвінавацілі ва ўжыванні допінгу.

Ужо падчас Гульняў нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі адхіліла ад спаборніцтваў беларускага таэквандыста Армана-Маршала Сілу, які павінен быў выступаць у Рыа.

Акрамя таго, праз допінгавы скандал ад удзелу ў Алімпіядзе-2016 адхілілі ўсю зборную Расіі па лёгкай атлетыцы, польскіх цяжкаатлетаў братоў Зялінскіх, кітайскую плыўчыху Сінюй Чэнь, балгарскую лёгкаатлетку Сільвію Данекову, бразільскага велагоншчыка Клебера Рамас да Сілва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула