БЕЛ Ł РУС

Слова чачэнскага воіна, цытаты Пуціна і пра пераход хрысціян у іслам: што рэпосціць беларускі медаліст у сацсетках

16.08.2016 / 00:13

Зміцер Панкавец

Джавід Гамзатаў заваяваў бронзавы медаль для Беларусі ў грэка-рымскай барацьбе ў вагавай катэгорыі да 85 кілаграмаў.

«НН» праглядзела, што Джавід посціць у сацыяльнай сетцы Укантакце. Знайшлося нямала цікавага.

Гэтая цытата ходзіць у інтэрнэце як «Слова аднаго чачэнскага воіна». Яе любяць выкарыстоўваць прыхільнікі незалежнасці Чачні. Гэткі рэпост сабраў у Джавіда 20 лайкаў.

Пры гэтым Гамзатаў посціць цытаты і Уладзіміра Пуціна. Вось, напрыклад, калі Пуціна спыталіся, каго ён найперш выратуе Парашэнку ці Эрдагана, калі тыя будуць тапіцца.

Ёсць нават перапосты цытат з Іосіфа Сталіна, дастаецца і «лібералам».

Вялікае месца на старонцы Джавіда Гамзатава аддаецца ісламу. У асноўным гэта цытаты з Карана, а таксама гісторыі, як нехта з хрысціян прыняў мусульманства.

Амерыка ва ўяленні Джавіда Гамзатава выглядае як «імперыя зла».

Такі вось неадназначны медаліст Алімпіяды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула