БЕЛ Ł РУС

Таццяна Халадовіч выйшла ў фінал кідання кап'я

17.08.2016 / 07:04

Дзеючая чэмпіёнка Еўропы беларуска Таццяна Халадовіч упэўнена выйшла ў фінал спаборніцтваў па кіданні кап'я на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Халадовіч ужо ў першай спробе пераадолела кваліфікацыйны мяжу, паказаўшы вынік 63,78 метра. Гэта дазволіла ёй заняць пятае месца на папярэднім этапе.

Іншая беларуска Таццяна Корж з кожнай спробай паляпшала свой вынік, але далей 56,16 метра кінуць кап'ё ёй так і не ўдалося.

Фінальныя спаборніцтвы ў гэтым відзе праграмы пройдуць у ноч з 18 на 19 жніўня. Пачатак - у 1.10.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула