БЕЛ Ł РУС

Беларусь хутка атрымае дадатковыя 4 навучальна-баявыя самалёты Як-130

17.08.2016 / 11:59

Аляксандр Гелагаеў

У Іркуцку заўважаныя новыя навучальна-баявыя самалёты Як-130 у расфарбоўцы Вайскова-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Беларусь, паведамілі авіаспоцеры на форуме airforce.ru

Самалёты маюць беларускія нумары з 75 па 78.

Першыя 4 Як-130, якія атрымалі нумары з 71 па 74, беларуская авіацыя атрымала па кантракце 2012 год ў пачатку 2015 года. Яны сфарміравалі асобную эскадрыллю ў складзе 116-й гвардзейскай штурмавой авіацыйнай базы ў Лідзе.

Новы кантракт быў заключаны год таму.

Беларусь раней выкарыстоўвала для падрыхтоўкі пілотаў чэшскія самалёты L-39, вытворчасць якіх пачалася яшчэ ў 1968 годзе. Лічыцца, што значна больш сучасныя Як-130 будуць лепей падыходзіць для навучання лётчыкаў 21 стагоддзя.

Плюс пры патрэбе Як-130 можа ўзяць на борт да 3000 кг рознага авіяцыйнага стралковага, ракетнага і бомбавага ўзбраення.

Як-130 быў распрацаваны расейскімі інжынерамі ў супрацоўніцтве з італьянскай кампаніяй Aermacchi, аднак на завяршальным этапе распрацоўкі італьянцы выйшлі з партнёрства. Aermacchi атрымала ўсю канструктарскую і тэхнічную дакументацыю на планёр самалёта і зрабіла на гэтай базе сваю ўласную машыну для трэніроўкі лётчыкаў — M-346.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула