БЕЛ Ł РУС

Надвор'е будзе вызначаць актыўны франтальны раздзел

17.08.2016 / 12:41

18 жніўня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць актыўны франтальны раздзел.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходзе пройдуць дажджы,

у начныя гадзіны месцамі — моцныя дажджы.

У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9.. + 15°C, максімальная днём ад + 17°C па поўначы да + 24°C па поўдні краіны. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе расці.

У наступныя двое сутак, 19—20 жніўня, краіна ў асноўным будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, і толькі на ўсходзе захаваецца ўплыў франтальнага падзелу.

На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы спыняцца, і толькі месцамі па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Ноччу ў асобных раёнах слабы туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8.. + 15°C, максімальная днём +22.. + 28°C, 20 жніўня па поўдні паветра прагрэецца да +30°C

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула