БЕЛ Ł РУС

Неймар забіў самы хуткі гол у гісторыі Алімпіядаў ВІДЭА

17.08.2016 / 20:48

Nashaniva.com

Бразільскі футбаліст Неймар у паўфінальным матчы алімпійскага турніру з Гандурасам забіў самы хуткі гол у гісторыі алімпіядаў. Бразілец вызначыўся ўжо на 14-й секундзе матча — ён падставіўся пад вынас абаронцы Гандураса са сваёй паловы поля, пасля чаго мяч адскочыў у штрафную, а Неймар выйшаў сам-насам і перайграў брамніка.

Бразілія разграміла Гандурас з лікам 6:0, а Неймар яшчэ двойчы асіставаў у гэтым матчы, а потым забіў пры канцы гульні з пенальці.

У фінале алімпійскага турніру Бразілія сустрэнецца з пераможцам у пары Нігерыя — Германія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула