БЕЛ Ł РУС

Парашэнка і Эрдаган абмеркавалі Крым

20.08.2016 / 21:45

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 20 жніўня правёў перамовы са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, гаворыцца на сайце ўкраінскага прэзідэнта.

У паведамленні, апублікаваным на сайце Парашэнкі, гаворыцца, што ўкраінскі прэзідэнт выказаў Эрдагану падтрымку ў сувязі са спробай вайсковага перавароту, які адбыўся ў Турцыі.

Эрдаган у сваю чаргу запэўніў Парашэнку «ў нязменнасці пазіцыі Турцыі па падтрымцы незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах», гаворыцца на сайце ўкраінскага прэзідэнта.

«Прэзідэнт Турцыі таксама заявіў, што Турэцкая Рэспубліка не прызнае акупацыі Крыма і працягне ўсяляк падтрымліваць крымскіх татараў», — адзначаецца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула