БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» папярэдзіў мінчукоў пра магчымыя збоі ў працы інтэрнэту

22.08.2016 / 14:4

Nashaniva.com

Нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» папярэдзіў пра магчымыя перабоі ў працы інтэрнэту. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце аператара.

24 жніўня з 01.00 да 06.00 у Мінску магчымыя «спыненні/ доступу ў сетку Інтэрнэт». Праблемы могуць закрануць абанентаў паслугі Byfly і Home Wi-Fi.

У гэты час будуць ісці работы на сеткі перадачы дадзеных філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам». У якіх менавіта раёнах плануецца правесці работы, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула