БЕЛ Ł РУС

Замежнікі змогуць да пяці сутак знаходзіцца без візы ў раёне Аўгустоўскага канала

23.08.2016 / 21:01

Замежныя грамадзяне змогуць да пяці сутак знаходзіцца без візы ў спецыяльным турысцка-рэкрэацыйнай парку «Аўгустоўскі канал» і прылеглых да яго тэрыторыях.

Такая норма змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта ад 23 жніўня № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян».

Паводле звестак прэс-службы беларускага кіраўніка, такі парадак прадугледжаны для замежных грамадзян, якія перасякаюць мяжу з боку Польшчы праз пункты пропуску Лясная (Рудаўка) і Брузгі (Кузніца Беластоцкая), з боку Літвы — праз пункты пропуску Прывалка (Швяндубрэ) і Прывалка (Райгардас).

«Усталяванне бязвізавага парадку наведвання» Аўгустоўскага канала «заклікана садзейнічаць павелічэнню турыстычнага патоку на тэрыторыю парка, працоўнай занятасці мясцовага насельніцтва, прыцягненню інвестыцый у развіццё інфраструктуры парка, правядзенню буйных міжнародных турыстычных і спартыўных мерапрыемстваў», — адзначаецца ў паведамленні.

Указ дзейнічае да 31 снежня 2017 года «з магчымасцю падаўжэння на нявызначаны тэрмін».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула