БЕЛ Ł РУС

Беларусы зь нецярплівасьцю чакаюць ядзернай будучыні

6.06.2008 / 9:41

Nashaniva.com

Намесьнік міністра энэргетыкі: «У нас у краіне сёньня ўжо больш як 50 працэнтаў грамадзян упэўнена гавораць «так» ядзернай энэргетыцы».


Міхаіл Міхадзюк

Насельніцтва Беларусі падтрымлівае рашэньне аб будаўніцтве ў рэспубліцы атамнай электрастанцыі. Пра гэта гэтым паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк у інтэрвію часопісу «Беларуская думка», якое апублікавана ў травеньскім нумары.

Ён адзначыў, што ў рэспубліцы ў 2005‑2007 гадах праводзілася сацыялягічнае дасьледаваньне па гэтай тэме. І яно паказала, што колькасьць прыхільнікаў атамнай энэргетыкі ў параўнаньні са зьвесткамі апытаньня 2005 года значна павялічылася.

«У нас у краіне сёньня ўжо больш як 50 працэнтаў грамадзян упэўнена гавораць «так» ядзернай энэргетыцы, — падкрэсьліў Міхаіл Міхадзюк. — Людзі разумеюць, што рост цэн у сьвеце на арганічнае паліва, вычарпаньне і цяжкадаступнасьць яго запасаў прымушаюць кожную краіну шукаць выйсьце».

Паводле БЕЛТА

Фота minenergo.gov.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула