БЕЛ Ł РУС

Сёння пачынаецца «бітва за Пхёнчхан»: стартуе кваліфікацыя хакейнага алімпійскага турніру — 2018

1.09.2016 / 06:22

Nashaniva.com

Сёння на Мінск-Арэне стартуе хакейны алімпійскі турнір да Алімпійскіх гульняў, што пройдуць у 2018 г. у карэйскім Пхёнчхане. За адзіную пуцёўку ў Мінску будуць змагацца зборныя Беларусі, Даніі, Славеніі і Польшчы.

Дар'я Буракіна, Tut.by

Першую гульню беларусы правядуць сёння супраць Даніі (19:00).

2 верасня — матч супраць Польшчы, 4-га — супраць Славеніі.

Зборная Беларусі гуляла на Алімпійскіх гульнях у 1998, 2002 і 2010 гадах, а таксама двойчы не магла пераадолець менавіта кваліфікацыйнае сіта, да АГ-2006 і АГ-2014.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула