БЕЛ Ł РУС

Алена Ланская прадае вячэру з сабой

1.09.2016 / 10:37

Nashaniva.com

Беларуская спявачка Алена Ланская стала ўдзельніцай дабрачыннага аўкцыёну «МаеСэнс».

Заслужаная артыстка выставіла на аўкцыён вячэру ў кафэ-гасцёўні «Чэхаў». Да 3 верасня ўсе ахвотныя могуць зрабіць стаўкі і выйграць вячэру са знакамітасцю. На дадзены момант максімальная стаўка за вячэру з Аленай з'яўляецца рэкорднай для партала «МаеСэнс» і для ўсёй краіны ў цэлым — 2000 рублёў (20 000 000 недамінаваных рублёў), менавіта столькі гатовыя плаціць за вячэру ў кампаніі зоркі!

Грошы, атрыманыя ад продажу лота, будуць пералічаныя на рахунак Гродзенскага хоспіса для набыцця апарата вентыляцыі лёгкіх для маленькай Марыі Кара. Такім чынам Ланская дапаможа выканаць запаветную мару гэтай дзяўчынкі — часцей бачыць бацькоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула