БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка распавёў навучэнцам школы №13 пра сваю мару

1.09.2016 / 12:39

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат №13 Мінска для дзяцей з парушэннем слыху, распавёў яе выхаванцам пра сваю мару.

Першакласнікі пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, пра што ён марыць.

На што Аляксандр Лукашэнка адказаў: «У мяне вельмі шмат жаданняў, але ў дадзены момант я мару, каб такія дзеці жылі разам з намі ў грамадстве і ніхто на іх не паказваў пальцам. Я не лічу, што яны людзі з абмежаванымі здольнасцямі або магчымасцямі. нічога такога. Яны проста крыху адрозніваюцца ад нас, і я сёння пераканаўся ў гэтым».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула