БЕЛ Ł РУС

«Ісламская дзяржава» забараніла суддзяў на футболе

1.09.2016 / 12:43

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўвяла забарону на працу прафесійных суддзяў на футбольных матчах, піша The Independent са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Syrian Observatory of Human Rights.

Па дадзеных выдання, забарона тычыцца тэрыторыі вакол сірыйскага горада Дэйр-эз-Зор, якую кантралююць ісламісты. Лідары ячэйкі ІД у правінцыі Дэйр-эз-Зор прызналі міжнародныя правілы футбола не адпаведнымі шарыяту і забаранілі суддзям ўдзельнічаць у матчах.

З артыкула The Guardian вынікае, што на кантраляваных ісламістамі тэрыторыях гуляюць у футбол, хоць раней лідары ІД прызнавалі гэты від спорту немусульманскім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула